Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія працягвае атакаваць украінскія рэгіёны

20.10.2026 12:14
Уначы расіяне атакавалі гарады на паўночным усходзе і захадзе Украіны.
Наступствы атакі расійскіх беспілотнікаў на ўскраіне КіеваREUTERS

Уначы расіяне атакавалі Сумы на паўночным усходзе Украіны. Беспілотнік ударыў па жылым доме, што выклікала пажар. На месцы здарэння працуюць экстраныя службы. Колькасць ахвяр удакладняецца.

Расійскія беспілотнікі і ракеты таксама ўдарылі па Хмяльніцкай вобласці на захадзе Украіны. У выніку сур'ёзна пашкоджаныя царква і прамысловы будынак.

У Львоўскай вобласці беспілотнікі ўдарылі па абʼектах энергетычнай інфраструктуры.

У Кіеўскай вобласці таксама была абʼяўлена паветраная трывога, але паведамленняў пра авіяўдары ў гэтым рэгіёне няма.

Расійскія атакі на захад Украіны выклікалі трывогу ў Люблінскім ваяводстве Польшчы.

ПР/юл